За распаўсюд наркотыкаў у Польшчы затрымалі чатырох беларусаў

24/11/2026 - 11:07

Беларусаў затрымалі за распаўсюд наркотыкаў у Польшчы / ksp.policja.gov.pl

У Польшчы паліцыя затрымала групу замежнікаў, якія займаліся распаўсюдам наркотыкаў праз паштаматы. У яе ўваходзілі чатыры беларусы і адна ўкраінка.

Сумесную аперацыю правялі паліцыянты Варшавы і Познані. Таксама супрацоўнікі паліцыі правялі ператрусы ў кватэрах і аўтамабілях затрыманых, дзе знайшлі больш за 2 кілаграмы розных наркотыкаў. Сярод іх былі марыхуана, мефедрон, таблеткі MDMA, амфетамін, какаін і ЛСД.

Забароненыя рэчывы былі старанна раскладзеныя на порцыі і падрыхтаваныя да продажу. Паліцыянты налічылі там 1500 порцый наркотыкаў.

Пракурор выставіў абвінавачанні тром беларусам ва ўзросце ад 21 да 26 гадоў. Паводле версіі праваахоўнікаў, маладыя людзі захоўвалі наркотыкі, дзялілі іх на порцыі, а потым адпраўлялі праз паштаматы. Трох затрыманых узялі пад папярэдні арышт на тры месяцы. Ім пагражае ад двух да дванаццаці гадоў пазбаўлення волі.

Беларусаў затрымалі за распаўсюд наркотыкаў у Польшчы / ksp.policja.gov.pl
Беларусаў затрымалі за распаўсюд наркотыкаў у Польшчы / ksp.policja.gov.pl
Беларусаў затрымалі за распаўсюд наркотыкаў у Польшчы / ksp.policja.gov.pl
Беларусаў затрымалі за распаўсюд наркотыкаў у Польшчы / ksp.policja.gov.pl

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі