У Беларусі выявілі новы небяспечны вірус для Android

24/11/2026 - 10:12

Мабільны тэлефон, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Новы небяспечны траян RatHat для смартфонаў на Android выявілі ў Беларусі і Расіі.

Ён маскіруецца пад звычайную апку. Вірус характарызуецца тым, што выкарыстоўвае штучны інтэлект, паведамляе ТАСС са спасылкай на кампанію па кібербяспецы F6.

Упершыню траян RatHat апісалі ў верасні 2026 года. Распаўсюджваюць яго праз фальшывыя сайты, арыентаваныя на карыстальнікаў фінансавых сэрвісаў. Пры гэтым адзін з даследаваных узораў віруса выдаваў сябе за дадатак новай сацыяльнай сеткі.

Усталяваная праграма можа за секунды даць зламыснікам доступ да экрана смартфона, камеры, мікрафона ды іншых функцый. Таксама вірус умее падмяняць ўводныя даныя, у тым ліку рэквізіты банкаўскіх картак. Пры гэтым ён здольны хавацца: мяняць назву і значок праграмы ці зусім знікаць з галоўнага экрана.

Вірус характарызуецца тым, што выкарыстоўвае нейрасетку Google Gemini 2.5 Flash-Lite. Яна дапамагае траяну адаптавацца да розных версіяў Android і знаходзіць патрэбныя элементы інтэрфейсу.

На цяперашні час спецыялісты выявілі каля дзесяці заражаных прылад у Беларусі і Расіі. Аднак эксперты мяркуюць, што гэта можа быць толькі пачаткам маштабнай кампаніі супраць кліентаў банкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі