Анастасія Лузгіна / Архіў
Беларускі рынак нерухомасці, валютны курс і бум спажывецкага крэдытавання — усё гэта часткі адной эканамічнай карціны. Пакуль беларусы ўсё часцей бяруць крэдыты на айчынныя тавары, а кошты на жыллё застаюцца ў цэнтры ўвагі, беларускі будаўнічы бізнес прыглядаецца да новых магчымасцей за мяжой.
Так, кампанія "Сучасныя бетонныя канструкцыі", якая забяспечвае матэрыяламі групу А-100, плануе выйсці на расійскі рынак і за пяць гадоў пабудаваць там школы, дзіцячыя садкі і 60–80 тысяч квадратных метраў жылля.
Як гэтыя працэсы звязаныяпаміж сабой, чаго чакаць ад курсу валют і коштаў на нерухомасць і ці не становіцца крэдытны бум новай рызыкай для эканомікі?
Гаворым з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной.
Стрым пачнецца ў 13:00 па Мінску, задавайце пытанні!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут