25 лістапада даражэе праезд у грамадскім транспарце Мінска і Магілёва

24/11/2026 - 10:38

Аўтобус, ілюстрацыйнае фота / "Наша Ніва"

Праезд у грамадскім транспарце ў Мінску і Магілёўскай вобласці падаражэе ў сераду, 25 лістапада. Адна паездка падаражэе на 10 капеек.

У Мінску праезд у грамадскім наземным транспарце будзе каштаваць 1,20 рубля, у метро — 1,25 рубля.

У Магілёўскай вобласці адна паездка ў грамадскім транспарце абыдзецца ў 1,15 рубля, а на экспрэсных маршрутах — 1,25 рубля. Тарыфы на прыгарадныя перавозкі не зменяцца.

Дарэчы, абновіцца тарыф на праезд у маршрутках. Максімальны тарыф 5 рублёў за адну паездку цяпер будзе прызначаны не толькі на маршруты ў гарады-спадарожнікі, але і ў Нацыянальны аэрапорт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі