Нашчадкі НКУС: ці пяройдзе ідэалагічнае супрацьстаянне з Захадам у вайну — эфір

23/11/2026 - 02:13

Юрый Дракахруст / Facebook

Пакуль Трамп выбіраў лепшае сумеснае фота са сваім “сябрам” Пуціным, каб запосціць яго ў сацсеткі, гэты самы сябра не проста рыхтаваў, але і здзяйсняў планы гібрыдных атак на краіны НАТА. Ад правакацый пад чужым сцягам на польскай мяжы (з тэрыторыі Калінінградскай вобласці) да “выпадковых залётаў” балістычных ракет і дронаў на тэрыторыю іншых краін НАТА. А другі “сябра Пуціна”, ці, дакладней, яго “малодшы брат” Лукашэнка, працягвае трымаць у напрузе суседзяў сваімі ваеннымі вучэннямі рознага ўзроўню. І шчыра прызнаецца ў жаданні працягнуць гандаль палітвязнямі.

Чаму Трамп так упарта выгароджвае Пуціна і як гэта ўплывае на Лукашэнку? Якія мэсэджы перадаюць у Белы дом сваімі заявамі наконт палітвязняў Лукашэнка і Рыжанкоў? Як гэтыя заявы ўплываюць на пазіцыю прыхільнікаў перамоў з рэжымам у дэмсілах і ці сапраўды Офісу засталося нядоўга існаваць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аналітык “Белсата”, даследчык Цэнтра новых ідэй Юрый Дракахруст у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі