Пікет у падтрымку нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага / MayDay
Цягам года ў Беларусі былі памілаваныя 342 чалавекі, а палітвязнямі за гэты час сталі 509 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Сярод вызваленых палітвязняў у гэтым годзе быў і заснавальнік "Вясны", лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі. Як і шматлікія іншыя вызваленыя палітвязні ён быў вымушаны пакінуць Беларусь.
Усяго сёлета прымусова дэпартавалі з краіны 189 палітвязняў.
Таксама 22 лістапада Аляксандр Лукашэнка памілаваў 31 грамадзяніна Украіны, якія ўтрымліваліся ў зняволенні ў Беларусі. Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", сярод іх былі затрыманыя і асуджаныя паводле палітычных матываў. Памілаваных адразу перадалі Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут