Беларусы выступаюць за размарозку адносінаў з Захадам, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Большасць беларусаў падтрымлівае збліжэнне Захаду з Беларуссю. Прычым за гэта выступаюць як праціўнікі, так і прыхільнікі рэжыму Лукашэнкі. На такія вынікі сацыялагічных даследаванняў Chatham House і iSANS звяртае ўвагу Канстанцін Несцяровіч з Цэнтра новых ідэй.
Супраць "размарозкі" адносінаў выступаюць не больш за 10% беларусаў. Паводле звестак iSANS, 63% мяркуюць, што Еўрасаюзу варта пачаць дыялог з цяперашнім кіраўніцтвам Беларусі.
Таксама большасць пазітыўна ацэньвае вызваленне палітвязняў, на якое Лукашэнка пайшоў з ініцыятывы амерыканскіх дыпламатаў. Супраць гэтага выказаліся толькі 14%.
Большасць выказваецца таксама за спыненне рэпрэсій за ўдзел у пратэстах, дазвол на дзейнасць НДА і незалежных СМІ, спыненне міграцыйнага крызісу і падтрымку Расіі ў вайне.
Акрамя таго беларусы ў большасці падтрымалі б саступкі з боку Еўрасаюза. 62% мяркуюць, што заходнія санкцыі несправядліва б'юць па простых людзях, якія гэтага не заслугоўваюць. Да таго ж, беларусы не вераць ва ўплыў санкцый на дэмакратычныя перамены ў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут