З беларускага адбору на "Еўрабачанне-2019" выкраслілі тэлегледачоў

22/01/2019 - 12:09

Белтэлерадыёкампанія заявіла пра прыём заявак на "Еўрабачанне-2019". Яны будуць прымацца ў электронным выглядзе да 31 студзеня. Пасля гэтага, 4 лютага, пройдзе праслухоўванне прэтэндэнтаў, на якім адмысловая фокус група абярэ фіналістаў.

Дата фіналу нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2019" будзе аб'яўлена пазней. Згодна з палажэннем, ён пройдзе ў фармаце гала-канцэрта. Самае цікавае, што абіраць прадстаўніка Беларусі сёлета будзе толькі прафесійнае журы, без уліку меркавання тэлегледачоў. Але гэтым разам журы будзе галасаваць публічна, адразу ж абгрунтоўваючы сваю адзнаку.

Удзельнічаць у нацыянальным адборы могуць грамадзяне любой краіны, старэйшыя за 16 гадоў.

"Еўрабачанне-2019" пройдзе ў Тэль-Авіве 14-18 траўня.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 22.01:

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі