З-за сходу лавіны ў італьянскіх Альпах загінула сама меней чатыры чалавекі

12/03/2016 - 15:59

Сама меней чатыры чалавекі загінулі падчас сходу лавіны ў італьянскіх Альпах, паведамляе ВВС. Цяпер выратавальнікі шукаюць іншых зніклых альпіністаў, якія маглі апынуцца пад снегам.

Лавіна сышла на вышыні болей за тры тысячы метраў у Монтэ Невоса ў Паўднёвым Ціролі, каля мяжы з Аўстрыяй.

Выратавальнікі шукаюць зніклых пры дапамозе верталётаў і пошукавых сабак. Пад лавінай маглі апынуцца каля 10 чалавек.

На мінулым тыдні пяцёра лыжнікаў з Чэхіі таксама загінулі пад лавінай у аўстрыйскім Ціролі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі