Брэсцкі чыноўнік заклікае забараніць імпартныя яблыкі

23/09/2026 - 09:28

Яблыкі / pixabay.com

У Беларусі трэба забараніць імпарт яблыкаў. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ заявіў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык.

Чыноўнік сказаў, што на Брэстчыне вырошчваецца траціна рэспубліканскага аб'ёму яблыкаў. Сёлета іх плануюць сабраць тут утрая больш — каля 130 тон.

Пад яблыневыя сады ў Брэсцкай вобласці адведзена 1,5 тысячы гектараў зямлі. Да гэтай плошчы мяркуецца дадаць яшчэ крыху больш за 500 га.

Усё гэта, на думку Пархомчыка, з'яўляецца аргументам на карысць таго, каб "завоз у Беларусь імпартнага яблыка быў тэрмінова прыпынены".

Раней чыноўнікі Мінсельгасхарчу заяўлялі, што рынак краіны будзе напоўнены беларускімі яблыкамі гады праз два.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі