З Ліцэя БДУ пасля двух гадоў працы сыходзіць дырэктарка

21/09/2023 - 12:29

Ліцэй БДУ / vk.com/lyceumbsu

З Ліцэя БДУ пасля двух гадоў працы сыходзіць дырэктарка Ганна Чубарава. Прычына звальнення невядомая.

21 верасня тг-канал навучальнай установы паведаміў, што Чубарава "пакідае сваю пасаду дырэктара". Але ж чаму на пачатку навучальнага года? Прозвішча новага дырэктара Ліцэя БДУ пакуль невядомае.

З'явілася кранальнае развітальнае відэа пра Ганну Чубараву і словы падзякі ёй ад калег, вучняў за "прафесіяналізм у якасці настаўніка, адміністратара і дырэктара".

Што цікава, у ліцэі БДУ не затрымліваюцца кіраўнікі. Папярэднік Чубаравай Ігар Варакса працаваў на гэтым месцы менш за два гады.

Ганна Чубарава / bsu.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі