З ЦТ па англійскай мове выгналі трох абітурыентаў

22/06/2017 - 16:15

22 чэрвеня ў Беларусі прайшло цэнтралізаванае тэставанне па пяці замежных мовах (англійскай, нямецкай, іспанскай, французскай і кітайскай). Яго планавалі здаць 34,5 тысячы чалавек, аднак каля 4,6% абітурыентаў не прыйшлі. Дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантроля ведаў Мікалай Фяськоў кажа, што падобная лічба была і ў мінулыя гады.

З ЦТ па англійскай мове за парушэнні выгналі трох абітурыентаў. Прайсці цэнтралізаванае тэставанне яны змогуць толькі ў наступным годзе, інфармуе БЕЛТА. З ЦТ па біялогіі таксама выгналі траіх абітурыентаў, якія спрабавалі выкарыстаць мабільныя тэлефоны. З ЦТ па матэматыцы выдалілі 4 чалавек. Рэкорд быў зафіксаваны на цэнтралізаваным тэставанні па рускай мове, з якога выдалілі 20 чалавек.

24 чэрвеня ў нашай краіне пройдзе ЦТ па хіміі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі