З Беларусі абмежавалі вываз морквы і буракоў

09/05/2024 - 08:53

Каб  "максімальна кантраляваць рэсурсы для першачарговага забеспячэння ўнутранага рынку" / sb.by

З Беларусі абмежавалі вываз морквы і буракоў. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Падкрэсліваецца, што ўрад увёў часовае абмежаванне — на тры месяцы. У гэты перыяд на вываз за мяжу морквы і буракоў Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю (па ўзгадненні з Мінсельгасхарчам, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам) будуць выдавацца разавыя ліцэнзіі.

Ва ўрадавым паведамленні адзначаецца, што "ўвядзенне ліцэнзавання экспарту дазволіць максімальна кантраляваць рэсурсы для першачарговага забеспячэння ўнутранага рынку пад поўную патрэбнасць за кошт прадукцыі, вырашчанай у краіне". Таксама ва ўрадзе падкрэсліваюць, што пастанова прынятая "ў мэтах захавання параметраў дактрыны нацыянальнай харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь да 2030 года".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі