З 12 красавіка забараняюцца пастаўкі ў Расію яблыкаў і груш з Беларусі

10/04/2019 - 11:05

Расельгаснагляд з 12 красавіка часова спыняе пастаўкі ў Расію яблыкаў і груш з Беларусі. “Да ўрэгулявання сітуацыі, якая склалася”.  Прычына — дзясяткі аўтамабіляў з гэтым грузам без фітасанітарных дакументаў, якія расіяне спынілі на беларуска-расійскай мяжы толькі за першы тыдзень красавіка. З 39 грузавікоў з санкцыйнай прадукцыяй у 36 былі яблыкі і грушы. Да таго ж, адзначае расійскае ведамства, былі і факты фальсіфікацыі фітасанітарных сертыфікатаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі