З 1 снежня вадзіцелі абавязаны выкарыстоўваць толькі зімовыя шыны

01/12/2016 - 06:22

З 1 снежня вадзіцелі абавязаны выкарыстоўваць толькі зімовыя шыны (на іх ёсць адна з трох маркіровак: гара з трыма пікамі і сняжынкай усярэдзіне, літары м і s, або надпіс all seasons). Учора быў апошні дзень, калі яны маглі ездзіць на летняй гуме. Цяпер жа за гэта пагражае папярэджанне ці штраф — больш за 10 рублёў, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".

Дзяржаўтаінспекцыя звяртае ўвагу, што кіроўцам трэба пракантраляваць і вышыню пратэктара зімовых шын, яна павінна быць не менш за 4 мм.

Зімовыя шыны абавязковыя да 1 сакавіка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі