Варшава, ілюстрацыйнае фота / Unsplash
Беларусам Польшчы пакуль не варта чакаць, што справы па відах на жыхарства пачнуць разглядацца хутчэй. Электронная сістэма MOS, праз якую цяпер падаюцца заявы на часовы і сталы побыт, чэргаў не скараціла. Пра гэта па выніках сустрэчы ва Упраўленні па справах замежнікаў расказала юрыстка ЦБС Вольга Дабравольская.
Найгоршая сітуацыя цяпер назіраецца ў Мазавецкім, Ніжнесілезскім і Паморскім ваяводствах. Толькі ў мазавецкага ваяводы, паводле Дабравольскай, на разглядзе ляжыць больш за 190 тысяч справаў, таму тэрміны могуць расці далей.
Запыты на абарону Упраўленне па справах замежнікаў будзе ацэньваць паасобку. Але спасылак на падзеі 2020-2022 гадоў для атрымання гэтага статусу ўжо не хопіць. Заяўнік мусіць паказаць, чаму яму небяспечна вяртацца ў Беларусь менавіта цяпер, тлумачыць юрыстка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут