Юрый Маісевіч стаў галоўным трэнерам зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы

28/09/2018 - 13:35

Юрый Маісевіч стаў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы. Ён змяніў на гэтай пасадзе Ігара Сівадзедава, які працаваў з 2014 года. Як інфармуе БЕЛТА, на справаздачна-выбарчай канферэнцыі старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі падзякаваў Сівадзедаву за зробленае за гэтыя гады. "Але да Алімпійскіх гульняў 2020 года ў нацыянальнай зборнай нам трэба падысці ў поўным узбраенні", — адзначыў ён.

Маісевіч у апошнія гады працаваў у Нацыянальнай тэніснай акадэміі, уваходзіў у трэнерскі штаб зборнай Беларусі па тэнісе, а раней быў дырэктарам дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы "Дынама", адказваў за падрыхтоўку рэзерву нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы.

"Цяпер намаганні зборнай павінны быць сканцэнтраваны на якаснай падрыхтоўцы да галоўных стартаў чатырохгоддзя ў Токіа, дзе будзем планаваць 3-4 медалі, — кажа Юрый Маісевіч. — Вядома, не варта забываць аб рэзерве, які павінен быць у беларускай лёгкай атлетыцы і пасля 2020 года".

Дзевятоўскага пераабралі на пасаду старшыні федэрацыі.

Вадзім Дзевятоўскі. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі