"Ёсць гарантыя, што іх не расстраляюць" — генерал СБУ аб палонных "азоўцах"

04/06/2022 - 11:43
Абаронцы Марыупаля / Дзмітрый Казацкі

Ёсць гарантыя, што палонных байцоў "Азова" не расстраляюць, заявіў у інтэрв'ю Наталлі Масейчук генерал-маёр запасу СБУ, ў мінулым намеснік кіраўніка СБУ Віктар Ягун.

Ён нагадаў, што лёсам байцоў "Азова" займаецца міжнародная кааліцыя, якая давала гарантыі, што яны будуць абмяняны. "Азоўцы" цяпер знаходзяцца фактычна "пад дахам" Чырвонага Крыжа. Аднак, са слоў Ягуна, Расія хоча зрабіць "шоу", зладзіць паказальнае судзілішча над палоннымі байцамі".

"Для іх "азоўцы" — гэта і ёсць гэтая"спецаперацыя". Яны на ёй усё і будавалі", — мяркуе Ягун. Разам з тым ён адзначыў, што Крэмль адмовіўся ад ідэі ладзіць суд на тэрыторыі так званых Л/ДНР, дзе ёсць смяротнае пакаранне. Іх будуць судзіць у Расіі.

"Гэта прынамсі дае гарантыю таго, што яны не будуць расстраляныя", — мяркуе экспэрт. Ягун таксама адзначыў, што ўсім параненым вайскоўцам аказалі медыцынскую дапамогу.

Нагадаем, у сярэдзіне траўня Марыупальскі гарнізон, які працяглы час трымаў абарону на тэрыторыі завода "Азоўсталь", выйшаў да расійскіх вайскоўцаў. Напярэдадні камандзір "Азова" Дзяніс Пракапенка казаў, што ёсць рашэнне Кіева, якое накіравана на захаванне жыццяў байцоў. 16 траўня з "Азоўсталі" ў медустанову ў Новаазоўску эвакуявалі 53 цяжкапараненых. Яшчэ 211 чалавек праз гуманітарны калідор былі дастаўлены ў Аленеўку. 20 траўня брытанская выведка паведаміла, што з заводу "Азоўсталь" у Марыўпалі, верагодна, выйшлі ўжо каля 1 700 украінскіх вайскоўцаў. Мяркуецца, што ў будучым іх павінны абмяняць на палонных рускіх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі