Яўген Лісавец стаў гульцом расійскага хакейнага клуба "Салават Юлаеў"

21/05/2019 - 14:33

Былы мінскі дынамавец Яўген Лісавец стаў гульцом расійскага хакейнага клуба "Салават Юлаеў" (Уфа). Пагадненне з беларусам разлічана на два сезоны. Лісаўцу 24 гады. Ён — ураджэнец Гродна. У мінулым чэмпіянаце КХЛ у складзе "Дынама" абаронца правёў 59 матчаў, набраў 24 (7+17) выніковыя балы.

Прэс-служба ХК "Салават Юлаеў" падкрэслівае, што да іх пераходзіць "таленавіты беларускі гулец".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі