Ярмошына патлумачыла, чаму "сумленных людзей" прыбралі з камісій у Германіі

17/07/2020 - 08:32

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына ў сваім чарговым відэазвароце патлумачыла, чаму "сумленных людзей" прыбралі з участковых выбарчых камісій у Германіі. Тры чалавекі са згаданай ініцыятывы нейкім цудам у іх трапілі і мусілі ўдзельнічаць у падліку галасоў на выбарах беларускага прэзідэнта. Аднак неўзабаве было аб'яўлена, што ім адмовілі і спаслаліся на эпідэміялагічную сітуацыю.

Ярмошына заявіла, што Міністэрства замежных спраў нашай краіны не давала ўказанняў аб скарачэнні згаданых камісій у Германіі: "Мною атрыманая асабістая інфармацыя ад пасла Рэспублікі Беларусь у гэтай краіне, што дадзенае патрабаванне атрымана як раз ад нямецкіх уладаў, якія заклапочаныя эпідэміялагічнай абстаноўкай ва ўласнай краіне".

Атрымліваецца, што "менавіта яны вызначылі амбасадзе неабходнасць, мэтазгоднасць складаў выбарчых камісій", а не МЗС, падкрэсліла старшыня ЦВК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі