У Польшчы затрымалі магчымага арганізатара нападу на паплечніка Навальнага

19/09/2024 - 18:17

Анатоль Бліноў / ФБК

У Польшчы затрымалі Анатоля Блінова — магчымага арганізатара нападу на расійскага апазіцыянера Леаніда Волкава, паплечніка Аляксея Навальнага. Звесткі пра гэта з'явіліся ў расійскіх СМІ са спасылкай на нацыянальную пракуратуру Польшчы.

Як адзначае novayagazeta.eu, Блінова арыштавалі на тры месяцы. Справу вядзе Дэпартамент па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. Па якіх канкрэтна артыкулах вінавацяць Блінова, пакуль невядома.

Паплечнікі Навальнага з Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) сцвярджаюць, што Бліноў пастаянна кантактаваў з былым расійскім алігархам Леанідам Неўзліным падчас нападаў на паплечнікаў Навальнага.

"А вось і атрымайце! Дэпартаментам барацьбы з аргзлачыннасцю Польшчы затрыманы Анатоль Бліноў. Гэта галоўны суразмоўца Леаніда Неўзліна ў перапісцы, якую мы апублікавалі. Спадзяюся, што будзе ордэр на арышт Неўзліна", — злараднічае дырэктар ФБК Іван Жданаў.

12 верасня каманда Навальнага апублікавала сваё расследаванне, у якім абвінаваціла аднаго з экс-кіраўнікоў кампаніі "ЮКАС" Леаніда Неўзліна ў арганізацыі нападаў на паплечнікаў Навальнага Леаніда Волкава і Івана Жданава, а таксама на Аляксандру Петрачкову — жонку эканаміста Максіма Міронава. Сам Неўзлін і ягоныя паплечнікі адмаўляюць дачыненне да злачынстваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі