Аляксандр Фрыдман / асабісты архіў
Трамп ізноў, пасля пэўнага перапынку, пазваніў Пуціну. І ледзь не са слязамі на вачах распавядаў пра гэтую размову і яе вынікі. Колішнія адчуванні вяртаюцца — прэзідэнт ЗША мае невытлумачальныя сімпатыі да Пуціна і Расіі і адмаўляцца ад іх не хоча. Таму спадзяванні Еўропы, Украіны, беларусаў, якія бачаць і разумеюць расійскую пагрозу, на тое, што Трамп і ЗША разам з ім прыйдуць да прытомнасці, застаюцца марнымі. І вяртаецца ўсведамленне гульні, якую вядуць ЗША, Расія і Кітай без удзелу як Еўропы, так і любых іншых “гульцоў”.
Якую пагрозу для еўрапейскай бяспекі нясе імкненне Трампа знайсці агульную мову з Пуціным і дагадзіць Маскве ў яе патрабаваннях? Якую ролю ў гэтых працэсах адыгрывае Мінск, і пры чым тут Кітай? Ці рызыкуе Еўропа не трапіць за стол перамоў паміж ЗША і Расіяй па пытанні еўрапейскай бяспекі, і з якімі прапановамі едзе ў Мінск Коўл? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 16:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут