Бензін у Беларусі зноў падаражэў / sb.by
З 4 красавіка ў Беларусі зноў паднялі цэны на аўтамабільнае паліва на ўсіх запраўках краіны. Гэта робіцца цэнтралізавана, паколькі дзяржаўны "Белнафтахім" валодае манаполіяй на пастаўкі бензіну і дызеля, у тым ліку і на прыватныя сеткі.
Новыя цэны з суботы вырастуць яшчэ на 3 капейкі і будуць наступнымі:
Раней "Белнафтахім" патлумачыў двухэтапнае павышэнне цэн складанасцямі ў лагістыцы (не ўдакладніўшы, што гэта значыць) і сітуацыяй на сусветных рынках.
У апошні месяц цэны на нафту на сусветных біржах перавысілі 100 долараў, што стала наступствам вайны ў Персідскім заліве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут