Падлеткі ў Гродне падвесілі аднагодка на кручок у туалеце

04/04/2026 - 16:11

Булінг у школе / @rubanau_collage

Група падлеткаў вырашыла "пажартаваць" над аднагодкам і падвесіла яго за заплечнік на кручок у школьнай прыбіральні.

Пасля гэтага ўдзельнікі разбегліся, пакінуўшы хлопца ў бездапаможным стане. Крыўдзіцелі — хлопцы 14-ці, 17-ці і 18 гадоў.

Усе ўдзельнікі здарэння выхоўваюцца ў добрых сем’ях, але паспяховасць у школе сярэдняя. Самі падлеткі заявілі, што зрабілі так "па дурасці", прызналі віну і выказалі гатоўнасць папрасіць прабачэння ў падлетка.

У дачыненні да ўдзельнікаў інцыдэнту складзены адміністрацыйныя пратаколы за дробнае хуліганства. З 14-ці і 17-гадовымі школьнікамі будуць разбірацца ў камісіі па справах непаўналетніх, а вось 18-гадовага хлопца чакае суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі