Чытаць болей: Учёные: из-за более теплого лета может быть больше случаев рака кожи
Бліжэй да зімы многія жывёлы становяцца павольнейшымі, упадаюць у спячку або мігруюць у больш цёплыя месцы. Але не землярыйка або буразубка (Sorex araneus). Каб выжыць у больш халодныя месяцы, гэты звярок (які, дарэчы, жыве і ў Беларусі), "пад'ядае" уласны мозг, змяншаючы яго на чвэрць. Вясной вялікая частка мазгавога рэчыва адрастае назад.
Гэтыя дзівосныя метамарфозы мозгу землярыйкі могуць у перспектыве ратаваць жыццё мільёнам людзей.
Феномен Дэнеля
Трохі навукі. Працэс сціскання і расшырэння мозгу і іншых органаў у залежнасці ад пары года, які атрымаў назву феномену Дэнеля, дазваляе жывёлам змяншаць колькасць тканак, якія спажываюць калорыі пры паніжэнні тэмпературы. Даследнікі выявілі сезонныя змяншэнні ў чарапах дробных сысуноў з высокім метабалізмам: напрыклад, у ласак і кратоў.
Але змены мозгу землярыйкі — не проста біялагічнае дзіва. Разуменне таго, як гэтыя жывёлы здольныя аднаўляць свой мозг, можа дапамагчы лекарам у лячэнні хваробы Альцгеймера, рассеянага склерозу і іншых нейрадэгенератыўных захворванняў у людзей.
Цікава, што пра такі феномен навукоўцы ведаюць ўжо досыць доўга — але пакуль не спрабавалі ўсур'ёз вывучыць яго і прымяніць веды на карысць людзей. Толькі нядаўна пачаліся поўнамаштабныя даследаванні.
Цяпер навукоўцы шукаюць бялкі або іншыя трыгеры, адказныя за змяншэнне і адрастанне мозгу землярыйкі.
"Мы далёкія ад прыкладных вынікаў", — папярэджвае Дэхман, хоць зараз іншая навуковая група працуе над лекавым прэпаратам.
Навукоўцы кажуць: такія надзвычайныя асаблівасці знайшлі ў самага звычайнага еўрапейскага звярка, якога ніхто асабліва сур'ёзна не разглядаў. Колькі ж усяго можна выявіць у жывёлаў умоўнай Амазоніі, даследаваных куды менш, — перспектывы вялікія.