Як выглядае рэстаран "Лябяжы", на адкрыцці якога быў Аляксандр Лукашэнка

09/01/2020 - 08:19

Фота са скандальна вядомага рэстарана "Лябяжы" з'явіліся на сайце koko.by. 

Установа размешчаная на былой тэрыторыі аднайменнага заказніка. Пасля таго, як суд аштрафаваў забудоўшчыка за працу без дазволаў, быў выдадзены ўказ кіраўніка дзяржавы №468 ад 5 снежня 2018 года, які выключыў тэрыторыю забудовы з зоны прыродных асабліва ахоўных тэрыторый.

Рэстаран стаў вядомы тым, што на яго адкрыцці прысутнічаў Аляксандр Лукашэнка.

Цяпер можна паглядзець, як знутры выглядае ўстанова, якую адкрываў кіраўнік Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі