Як уратаваць тое наша апошняе, па якое прыйшоў воўча — эфір

02/03/2026 - 01:28

Святлана Курс / Еўрарадыё

26 лютага адбыліся дзве падзеі, на першы погляд, ніяк паміж сабой не звязаныя. У сталіцы Літвы пачаў працу Віленскі міжнародны кніжны кірмаш, а ў Варшаве святкавала сваё 20-годдзе Еўрапейскае радыё для Беларусі. Абедзве гэтыя падзеі злучае адно імя — Ева Вежнавец. Менавіта пад гэтым творчым псеўданімам Святлану Курс ведалі спярша слухачы Еўрарадыё, а сёння ведаюць прыхільнікі яе творчасці. І асабліва яе аповесці “Па што ідзеш, воўча?”, пераклад на літоўскую мову якой на сёлетнім Віленскім кірмашы і прэзентавалі.

Як пераклады на іншыя мовы змяняюць яе аповесць, і чым, на яе погляд, замежных чытачоў прываблівае яе “балотная кніга”? Чаму беларусаў так цягне ў родныя мясціны, хоць яны і ведаюць пра ўсе хібы і ганьбу Бацькаўшчыны? Адкуль у беларусаў столькі злосці адзін да аднаго, і што дае ёй падставы верыць у хуткі надыход светлых перамен? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з пісьменніцай, публіцысткай, даследчыцай Святланай Курс у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі