Як Латушка перакрываў рух у Баброўніках на польскай-беларускай мяжы

08/06/2021 - 17:50

8 чэрвеня на польска-беларускай мяжы актывісты пачалі блакаваць рух каля пункту пропуску "Баброўнікі". Як паведамляе "Белсат",  разам з паплечнікамі кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка сядзеў пасярод дарогі. Прысутная на месцы акцыі паліцыя папрасіла вызваліць дарогу.

Раней блакаванне было фармальным: людзі хадзілі па пешаходных пераходах, тым самым замінаючы праезду транспарту.

У аўторак упаўнаважанаму прадстаўніку памежнай службы Польшчы былі перададзены патрабаванні ўдзельнікаў мітынгу на мяжы. Яны адрасаваныя беларускаму ўраду. Пратэстоўцы патрабуюць "неадкладна скасаваць усе незаконныя рашэнні, на падставе якіх былі ўведзеныя неабгрунтаваныя абмежаванні на перасячэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь".

Беларусы арганізавалі намётавы лагер і на літоўска-беларускай мяжы ў Мядзінінкаі. Але блакаваць рух паліцыя ім не дазволіла.

Пратэстоўцы ў Баброўніках / @latushka

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі