Дзяніс Кучынскі / Еўрарадыё
Кантакты беларускай супольнасці з украінскім бокам працягваюцца. Як на экспертным узроўні, так і на палітычным. Толькі скончыўся Форум Астрожскіх, на якім абмяркоўваліся беларуска-ўкраінскія адносіны, як стала вядома пра новы візіт Святланы Ціханоўскай ва Украіну. Будзе, як ужо некалі жартаваў Зяленскі: прапанаваў яму сустрэчу Лукашэнка, і ён з прадстаўніком Беларусі сустрэнецца, але ёсць нюанс… Іншая справа — кантакты з ЗША. Там перамовы і сустрэчы з Лукашэнкам адбываюцца, а вось кантакты Вашынгтона з беларускімі дэмсіламі фактычна пастаўлены на паўзу.
Што стала нагодай для чарговай паездкі Ціханоўскай ва Украіну, якія мэты візіту? На якой стадыі сёння адносіны паміж дэмсіламі і ЗША? Ці магчымая змена палітыкі ЕС адносна Мінска на фоне пагрозы спынення “амерыканскага трэка” і ці дапаможа беларусам НАТА? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі ў 13:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут