Герб Магілёва, які прапанаваў Аляксей Бацюкоў / фота са старонкі Бацюкова ў Фэйсбуку
Гісторык Аляксей Бацюкоў, былы дырэктар музея гісторыі Магілёва, прапанаваў свой варыянт гарадскога герба.
Так ён саркастычна адрэагаваў на ініцыятыву супрацоўнікаў пракуратуры памяняць "экстрэмісцкія" гарадскія гербы, на якіх ёсць "Пагоня", на нейкія іншыя. У Генпракуратуры заявілі, быццам такія гербы могуць быць "прычынамі і ўмовамі экстрэмізму".
Замест "Пагоні" на гербе ад Бацюкова паказаны турэмшчык з ключамі ад камер, а рыцара замяніў вязень за кратамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут