Як Беларусь стала прадметам гандлю паміж Расіяй і Еўропай — эфір з Карбалевічам

16/11/2026 - 01:59

Валерый Карбалевіч

Тэма НАТА і новага “падзелу Еўропы” ізноўку актыўна абмяркоўваецца апошнімі днямі. Па расійскім плане, мірная дамова з Украінай магчымая ў выпадку, калі НАТА выйдзе з Усходняй Еўропы, Фінляндыя адмовіцца ад сяброўства ў гэтай арганізацыі, Украіна застанецца пазаблокавай і гэтак далей. Наўзамен Расія абяцае… вывесці сваю ядзерную зброю з Беларусі. Ідзе яшчэ размова пра Данбас, які Украіна мусіць аддаць Расіі. Аддаць Данбас, але ўжо ўзамен на ўваходжанне ў склад НАТА, Украіне прапануюць і ЗША.

Як Беларусь стала прадметам гандлю паміж Расіяй і Захадам і ці дапаможа вывад ядзернай зброі аслабіць кантроль Крамля над Мінскам? Дзе застанецца Беларусь у выніку новага падзелу Еўропы? Чаму беларусы ідуць ваяваць за Расію і пра што сведчаць вынікі апошняга сацыялагічнага апытання ЦНІ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі