Выкідаюць, вешаюць на дрэвы: што мінчукі робяць з пракатнымі роварамі

12/07/2019 - 10:00
Тут і далей фота з Facebook Андрэя Гусарава

Днямі ў Мінску запусцілі першы ў Беларусі пракат ровараў без стаянак: пасля паездкі ровар можна пакінуць у любым месцы горада. Байкшэрынгам працуе пад брэндам KoloBike. За невялікі час працы пракату беларусы ўжо паспелі раскрытыкаваць ровары. Напрыклад, за адсутнасць дадатку для IOS, вялікую вагу ровара, незразумелае спісанне грошай з рахунку.

Бізнесовец Андрэй Гусараў на сваёй старонцы ў Facebook выклаў падборку "калабайкаў" у нестандартных абставінах. Людзі вешаюць ровары на платы і дрэвы, выкідаюць у сметніцу, "паркуюць" у пад'ездзе, дзе яго не ўбачыць GPS.

"У тэставым рэжыме ў Мінску адкрыўся шэрынг ровараў і самакатаў. Не ўсе жыхары сталіцы гатовыя карыстацца прасунутымі сэрвісамі. Хтосьці дзікун, а хтосьці проста заганяе ровары ў свае пад'езды, каб раніцай паехаць на ім да метро", — піша Гусараў.

Мінск, пракатны ровар на плоце
Мінск, пракатны ровар на даху
Мінск, пракатны ровар у сметніцы
Пракатны ровар у пад'ездзе, дзе яго не ўбачыць GPS
Мінск, пракатны ровар на дрэве
Фота: Alexander Kash

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі