Фестываль "Лідбір" у 2025 годзе / @LIDBEERFEST
Сёлета беларусаў пакінулі без фестывалю "Лідбір", які праходзіў кожнае лета з 2015 года. Прычыны адмены не называюцца, арганізатары спасылаюцца на незалежныя ад іх абставіны.
Нядаўна высветлілася, што фестывалю Wostrau у Нясвіжы і "Сонцастаяння" ў Пружанах таксама не будзе. Прычына адмены гэтых двух мерапрыемстваў — леташняя пастанова Савета Міністраў № 454, паводле якой юрыдычная асоба, што хоча правесці падобны фестываль, павінна быць зарэгістравана ў рэестры арганізатараў культурна-забаўляльных мерапрыемстваў.
Калі арганізатара няма ў рэестры, то мерапрыемства з удзелам замежных артыстаў аказваецца па-за законам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут