У адносінах да шэрагу вызваленых увялі абмежаванні, якія могуць моцна ўскладніць жыццё. / 1prof.by
Палітвязням, якіх вызвалілі 19 сакавіка і якім дазволілі застацца ў Беларусі, выставілі строгія ўмовы знаходжання на волі, паведамляе праект “Ружовыя касынкі”.
Сярод абмежаванняў, якія ўвялі ў адносінах да вязняў — забарона на выкарыстанне банкаўскіх карт, а таксама забарона на афармленне і выкарыстанне SIM-карт. Больш за тое, любое парушэнне (у тым ліку нязначнае, напрыклад, ужывання алкаголю) можа прывесці да паўторнага зняволення
Таксама паведамляецца, што ў святочныя дні вызваленых могуць змяшчаць у ІЧУ ці СІЗА. Па асобных звестках, значная колькасць жанчын была вызвалена без пашпартоў. Паводле афіцыйнага тлумачэння, іх дакументы нібыта згубіліся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут