Святлана Ціханоўская ў студыі Еўрарадыё / Еўрарадыё
Візіт лідаркі дэмсілаў Святланы Ціханоўскай у Кіеў можа адбыцца ўжо на наступным тыдні. Цяпер яе Офіс чакае пацвярджэння дат з украінскага боку.
"Я вельмі спадзяюся, што ў нас атрымаецца сустрэць ва Украіне Дзень Волі — народнае нацыянальнае свята беларусаў. Свята, якое рэжым "не вітае", — сказала ўкраінскаму выданню "Еўрапейская праўда" Ціханоўская.
Працягваюцца перамовы і пра змястоўную частку візіту — ад лагістыкі да таго, з чым прыедзе ва Украіну Ціханоўская.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут