Вярнуць электронны квіток на Беларускай чыгунцы стала прасцей

27/06/2022 - 08:47

Пасажыры беларускіх цягнікоў цяпер могуць вярнуць квіткі, купленыя праз інтэрнэт, аж да моманту пасадкі. Як паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі, новаўвядзенне пачало дзейнічаць 27 чэрвеня.

Гаворка ідзе пра квіткі на цягнікі з нумараванымі месцамі, якія ходзяць унутры Беларусі — міжрэгіянальныя лініі ды рэгіянальныя лініі бізнес-класа. Квіткі, набытыя праз афіцыйны сайт pass.rw.by або дадатак "БЧ. Мой поезд", можна вярнуць у сваім асабістым кабінеце аж да часу адпраўлення цягніка са станцыі пасадкі пасажыра.

Раней такія квіткі можна было вярнуць толькі за адну гадзіну да адпраўлення цягніка з пачатковай станцыі маршруту. Калі пакупнік прымаў рашэнне пазней, яму неабходна было звяртацца ў чыгуначную касу. 

Дарэчы, цяпер парадак вяртання квіткоў у касах застаецца ранейшым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі