Вольга Дабравольская / Еўрарадыё
Тое, аб чым нас папярэджвалі адвакаты, не толькі адбылося, але і ўзмацняецца: беларусам усё часцей адмаўляюць у міжнароднай абароне. Прычыны называюць розныя: ад паляпшэння сітуацыі ў Беларусі ў сувязі з вызваленнем палітвязняў да адсутнасці палітычнай і грамадскай актыўнасці пасля выезду з Беларусі. Не паляпшаецца сітуацыя і з атрыманнем новых пашпартоў падарожніка, усё больш складана становіцца атрымаць сталы побыт. Пры гэтым палітыкі — як беларускія, так і польскія — кажуць, што “праблемы вырашаюцца”…
Як часта здараюцца адмовы ў наданні міжнароднай абароны і што рабіць у такім выпадку? Ці здолеюць палітыкі вырашыць пытанне з дакументамі для беларусаў? Як на рашэнні чыноўнікаў уплываюць вызваленні палітвязняў і паездкі ў Беларусь Пачобута? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістр права, юрыстка ў галіне легалізацыі знаходжання і працаўладкавання замежнікаў у Польшчы Вольга Дабравольская ў 13:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут