Анры Каган і Кенса Суай / Нобелеўскі камітэт
7 кастрычніка былі абвешчаныя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі.
Сёлета ўзнагароду ў гэтай намінацыі атрымалі Анры Каган з Францыі і Кенса Суай з Японіі. Адпаведнае рашэнне Шведскай Каралеўскай акадэміі навук абвясціў Нобелеўскі камітэт у Стакгольме.
Паведамляецца, што навукоўцы атрымалі высокую ўзнагароду "за адкрыццё нелінейных эфектаў і аўтакаталізу ў асіметрычным арганічным сінтэзе".
8 кастрычніка будзе абвешчаны лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры, а ў пятніцу, 9 кастрычніка, — лаўрэат прэміі міру.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут