У Чырвоным касцёле ў Мінску / katolik.life
У мінскім Чырвоным касцёле плануюць аднавіць страчаныя роспісы.
Як заўважыла выданне katolik.life, будаўнічае ўпраўленне абвясціла тэндар для рэстаўрацыі мастацкага роспісу і замены шклопакетаў з вітражом у Чырвоным касцёле. Арыенціровачны кошт работ — 850 тысяч рублёў. Да рэстаўрацыі трэба прыступіць ужо ў кастрычніку. А завяршыць іх плануюць да 15 сакавіка 2027 года. Гэта пацвярджае ранейшыя абвесткі пра перанос тэрміну адкрыцця храма.
У будаўнічым праекце гаворыцца, што мастацкі роспіс на скляпеннях максімальна захоўваецца. А аднаўленне дэкаратыўнага роспісу патрабуецца на месцы былых расколінаў і падмакання на скляпеннях. Гаворка ідзе пра рэстаўрацыю роспісу на столі богаслужбовай залы і расчыстцы каменных калон і капітэляў ад позніх фарбаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут