Як Трамп можа дамагчыся сустрэчы з Лукашэнкам і ў колькі ЗША гэта абыдзецца? Эфір

08/10/2026 - 00:19

Вольга Лойка / Еўрарадыё

Ад ЗША рэжым Лукашэнкі хоча найперш эканамічнай супрацы і, адпаведна, выгады. А тое, што даводзіцца вызваляць палітвязняў, — такія вось за гэта “мінімальныя страты”. Дарэчы, перажываць з гэтай нагоды рэжыму і сапраўды асабліва не даводзіцца, бо гэтыя “страты” досыць хутка кампенсуюцца: паводле інфармацыі генпракурора Горы, за апошнія 1,5 года за “злачынства экстрэмісцкай скіраванасці” былі пакараны 2500 чалавек. Так што, калі не калій, то ў рэжыму ёсць іншы тавар для гандлю з Захадам. Дакладней, апроч калію…

Якіх эканамічных праектаў і “плюшак” хоча дамагчыся Мінск ад Трампа, каб Лукашэнка пагадзіўся на сустрэчу з ім? Ці атрымаецца ў Лукашэнкі зарабіць на новых беспілотніках, якія “немагчыма перахапіць”? Чаму Гора не баіцца называць колькасць пакараных па палітычных артыкулах, але ніводнай лічбы не называе, расказваючы пра камісію па вяртанні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае рэдактарка выдання “План Б”, эканамічная і палітычная аглядальніца Вольга Лойка ў 16:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі