Расіяне ўдарылі па двух аўтобусах у Краматорску — загінулі 30 чалавек

08/10/2026 - 14:36

Расіяне атакавалі два аўтобусы ў Краматорску / Данецкая АВА

Не менш за 30 чалавек загінулі ў выніку расійскага ўдару па двух рэйсавых аўтобусах у Краматорску Данецкай вобласці. Пра гэта паведамляе hromadske са спасылкай на кіраўніцтва Данецкай вобласці.

Яшчэ 18 чалавек атрымалі траўмы.

Пасля абстрэлу мясцовыя ўлады вырашылі спыніць працу грамадскага транспарту ў Краматорску і Славянску.

У Данецкай абласной пракуратуры кажуць, што ўдар быў нанесены, верагодна, з дапамогай УМПБ Д-30 СН — гэта ўніфікаваны міжвідавы планерны боепрыпас калібру 30 сантыметраў.

Як відаць на фота з месца падзеяў, аўтобусы згарэлі дашчэнту.

Расіяне атакавалі два аўтобусы ў Краматорску / Данецкая АВА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі