Вярхоўны суд ліквідаваў грамадскае аб’яднанне БНФ "Адраджэньне"

12/11/2021 - 11:33

Вярхоўны суд па пазове Міністэрства юстыцыі ліквідаваў грамадскае аб’яднанне "БНФ "Адраджэньне“. Прысуд вынесла суддзя Рыма Філіпчык, перадае Радыё "Свабода".

Справа супраць аднаго з найстарэйшых грамадскіх аб'яднанняў краіны пачалася яшчэ ў ліпені. Падставай для ліквідацыі стала тое, што арганізацыя не падала чыноўнікам адзін з запатрабаваных дакументаў. Пры гэтым офіс аб'яднання апячатаны з 14 ліпеня, калі ў краіне адбыліся масавыя ператрусы ў грамадскіх арганізацыях. Тады супрацоўнікі Следчага камітэта ў адсутнасць прадстаўнікоў БНФ забралі бухгалтарскія ды іншыя дакументы, а сам офіс апячаталі.

Грамадскае аб’яднанне "БНФ "Адраджэньне“ заснаванае ў 1988 годзе. Як агульнанацыянальная арганізацыя зарэгістраваная ў 1991-м. Як і Партыю БНФ, грамадскае аб'яднанне ўзначальвае Рыгор Кастусёў, які ўжо больш за паўгода сядзіць пад вартай у СІЗА КДБ. Астатняе кіраўніцтва аб'яднання таксама супадае з кіраўніцтва Парьыі БНФ. Пры гэтым сама арганізацыя юрыдычна адасобленая ад палітычнай партыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі