Вялізны пажар на складзе Ozon пад Масквой, ёсць 11 пацярпелых

03/08/2022 - 13:43

Адзінаццаць чалавек пацярпелі на буйным пажары на складзе кампаніі Ozon пад Масквой, перадае ТАСС.

"Усяго пацярпелі 11 чалавек, з іх двое шпіталізаваныя, дзевяцярым дапамога аказаная амбулаторна", — заявілі журналістам ратавальнікі.

Пажар пачаўся каля 12:30 паводле маскоўскага часу. Плошча складу займае 20 тысяч квадратных метраў. Паведамляецца, што пажар бачны з вышыні авіярэйсаў.

Пры пажары абрынулася сцяна будынка. Са склада самастойна эвакуяваліся тысяча чалавек. 

З агнём змагаюцца Да 96 ратавальнікаў і 30 адзінак тэхнікі, у тым ліку два верталёты Ка-32.

Ozon — гэта найстарэйшая ў Расіі ўніверсальная інтэрнэт-крама.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі