Цягнік Беларускай чыгункі / irecommend.ru
Беларусу не хапіла квіткоў на цягнік да Масквы — бо вольныя месцы заставаліся толькі ў купэ для жанчын. Ён абурыўся, але яго хутка паставілі на месца: "Як цудоўна, што яны ёсць!".
У каментарах беларускі дзеляцца сваімі гісторыямі. "Я вучылася у Смаленску, і мне трэба было вяртацца дадому ў Гродна. Было такое, што я ўвесь час, а гэта амаль што 12 гадзінаў, сядзела ў калідоре, таму што мужчыны ў маім купэ ўвесь час пілі і мацюкаліся. Было вельмі страшна, — піша адна з іх. — Фактычна пад ранак мяне заўважыла правадніца і пусціла ў купэ, дзе яны адпачываюць, дзякуй ёй за гэта. Пару гадзін, але ж хоць трохі адпачыла. Таму калі дзяўчына будзе ехаць адна, далёка, жаночае купэ найлепшы варыянт".
У цягніках "Беларускай чыгункі" сапраўды ёсць такая опцыя — купэ толькі для жанчын. Яна з'явілася даўно — 20 гадоў таму. Але дзейнічае далёка не ва ўсіх цягніках.
Напрыклад, у спалучэнні паміж Мінскам і Гомелем ці Віцебскам вы жаночых купэ не знойдзеце. Можа быць, "Год беларускай жанчыны" — добрая нагода, каб распаўсюдзіць гэтую практыку на ўсе купэйныя вагоны?
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут