Вольга Лойка: Лукашэнка, яго каманда і яго эканоміка не маюць перспектыў

24/08/2025 - 14:12

Лукашэнка ў сховішчы Нацбанка напрыканцы 2010-га

Эканоміка Беларусі мае вялікія праблемы, кажа палітычная і эканамічная аглядальніца Вольга Лойка.

"Лукашэнка, яго каманда і яго эканоміка не маюць ніякіх перспектыў. У моманце [ім] можа казацца: ну жывыя, ну цэлыя, але з эканомікамі так заўсёды. Як пра Савецкі Саюз Чалы заўсёды цытату прыводзіць: гэта было назаўсёды пакуль не скончылася", — кажа Лойка.

Прыкмет, што праблемы будуць вялікія, цяпер шмат: гэта і павольны рост ВУП, і падзенне прамысловай вытворчасці, і нават тое, што за месяц Беларусь прадала ў Расію толькі два аўтобусы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі