Нацбанк Беларусі / LookByMedia
Нацыянальны банк Беларусі апублікаваў тэндар на ўстаноўку сцяга на сваім будынку па вуліцы Леніна, 14 у Мінску. На выкананне задачы гатовыя выдзеліць амаль 285 тысяч рублёў згодна з аб'явай пра дзяржзакупку, якую знайшло Еўрарадыё.
За гэтыя грошы трэба будзе не толькі правесці мантажныя працы, але і знайсці "архітэктурныя рашэнні", а потым таксама зрабіць "архітэктурную падсветку" для сцяга на будынку.
Зрабіць усе працы трэба будзе да сярэдзіны снежня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут