“Voices Across Borders”: як зрабіць Беларусь цікавай замежнікам — эфір

07/10/2024 - 08:28

Лагатып эстафеты

Другога марафона салідарнасці “Нам не ўсё адно” не будзе. Прынамсі, бліжэйшым часам. Пра гэта паведамілі сябры ініцыятыўнай групы, якія ладзілі першы марафон і якія рыхтавалі яго паўтор. Афіцыйна — праблемы арганізацыйныя… А ў гэты час каманда праекта “Голасы праз межы” (“Voices Across Borders”) распачала міжкантынентальную эстафету ў падтрымку Беларусі. Ініцыюе і дапамагае дыяспарам па ўсім свеце арганізаваць у лістападзе вечарыны-знаёмствы з Беларуссю для замежнікаў.

Як дыяспары адгукаюцца на прапановы паўдзельнічаць у акцыях салідарнасці і ці ахвотна данацяць? Ці магчыма да пэўнага марафона ці акцыі далучыць сапраўды большасць дыяспар і наколькі такія акцыі могуць быць цікавыя “замежнікам”? Што з сябе ўяўляе праект “Голас праз межы” і якія мэты хочуць дасягнуць яго ініцыятары? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўніца народнага консульства Беларусі ў Шатландыі Ірына Маклейн і актывіст грамадскага руху “Краіна для жыцця” і сузаснавальнік Belarus FREEDOM House ў Філадэльфіі Глеб Івашкевіч у 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі