Восень / lookby.media
У аўторак, 3 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўночны, 2-7 метраў за секунду.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад 0 да + 6 градусаў. Удзень прагназуецца 4-9 градусаў цяпла.
У сераду, 4 лістапада, будзе пераважна без ападкаў. Толькі ўначы месцамі па паўночным усходзе краіны чакаюцца невялікія кароткачасовыя ападкі — дождж, мокры снег, а таксама слабы галалёд. Вецер будзе паўночнай чвэрці, 4-9 метраў за секунду, месцамі чакаюцца парывы да 14 метраў за секунду. Тэрмометры ўначы пакажуць -2...+4 градусы, удзень будзе 2-9 градусаў вышэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут