"Белтэлекам"
Дзяржаўны аператар электрасувязі "Белтэлекам" адмовіўся ад анансаванага павышэння тарыфаў.
Раней кампанія паведамляла, што цэны на яе паслугі вырастуць з 1 лістапада. Змены мусілі закрануць у тым ліку хатні інтэрнэт byfly і пакеты "ЯСНА".
Аднак на выходных "Белтэлекам" у сваіх сацсетках заявіў, што павышэнне цэнаў для абанентаў адмяняецца:
"Абвешчанае з 1 лістапада падвышэнне тарыфаў не адбудзецца. Пра ўсе далейшыя змены мы абавязкова паведамім загадзя".
На сайце "Белтэлекама", дарэчы, гэтага паведамлення ў раздзеле навінаў няма.
Пра тое, калі і на якіх умовах будуць павышацца тарыфы наступным разам, кампанія пакуль што не ўдакладняе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут