Віктар Ганчарэнка стаў галоўным трэнерам расійскага клуба

15/08/2022 - 11:33

Віктар Ганчарэнка стаў галоўным трэнерам расійскага футбольнага клуба "Урал". Яго прэзідэнт Рыгор Іваноў назваў беларускага спецыяліста адным з найлепшых у РФ.

Ганчарэнку 45 гадоў. Ён — самы паспяховы футбольны трэнер у гісторыі Беларусі. Пад яго кіраўніцтвам БАТЭ некалькі разоў выходзіў у групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. У Расіі з 2013 года, працаваў з камандамі "Кубань", ЦСКА, "Уфа", "Краснадар". У 2015 годзе кароткі час быў ва "Урале". Кантракт быў падпісаны на тры гады, але ён быў скасаваны ўжо праз некалькі месяцаў. Нібыта, у Віктара Ганчарэнкі і кіраўніцтва былі "разыходжанні ў поглядах на далейшыя шляхі развіцця клуба". Відаць, цяпер разыходжанняў ужо няма. Кантракт разлічаны на два гады.

"Урал" — аўтсайдэр расійскай прэм'ер-лігі.

Ганчарэнка быў без працы з пачатку 2022 года, калі яго звольнілі з "Краснадара".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі